viasna on patreon

Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» піша ў пракуратуру, а адказы атрымлівае з міліцыі

2012 2012-12-14T16:19:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sanacienka.jpg
Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка

Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка

Кіраўнік «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка атрымаў адказ на сваю скаргу, якую больш за месяц таму ён накіроўваў у пракуратуру.

 

Журналіст скардзіўся на дзеянні галоўнага ідэолага горада, намесніка старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандра Маркачова.

Нагадаем, 14-га верасня, падчас асвятлення Анатолем Санаценкам дазволенага ўладамі перадвыбарчага пікету, чыноўнік спачатку агучыў пагрозу, а потым абразіў журналіста.

Кіраўнік «Бобруйского курьера» здолеў зафіксаваць гэта на відэа, якое было прыкладзена да скаргі.

Між тым, адказу на сваю скаргу Анатоль Санаценка атрымаў не з пракуратуры, а з міліцыі. У ім гаворыцца, што «ў дзеяннях намесніка старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Маркачова А.В. адсутнічаюць прыкметы складу якога-кольвек правапарушэння».

“Мяркуючы па ўсім, пракуратура стамілася змагацца з маімі скаргамі і вырашыла дзейнічаць такім вось старым, правераным, савецкім спосабам – перакідваць іх ад адной інстанцыі ў іншую. Бо гэта ўжо не першы выпадак, калі я накіроўваў заяву ў пракуратуру, а адказ атрымліваў з УУС, – каментуе Анатоль Санаценка.– Адказ жа з міліцыі і не мог быць іншым, паколькі Аляксандр Маркачоў, на якога я скардзіўся, з'яўляецца адным з кіраўнікоў гарвыканкама. А Бабруйскае УУС – толькі адно з упраўленняў выканаўчай вертыкалі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства