viasna on patreon

Віншавальная акцыя ў падтрымку палітвязняў. Далуйчася!

2012 2012-12-14T15:52:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaljadnaja-pasztouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні Калядаў і Новага года гродзенскія праваабаронцы і маладафронтаўцы нагадваюць пра палітвязняў, якія чакаюць словы падтрымкі.

На думку прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэта Рамана Юргеля, па Гродзенскай вобласці ўсцяж варта нагадваць людзям, што ёсць палітвязні, якія чакаюць волі, паведаміў ён "Радыё Рацыя":

– Зараз вельмі важна маральна іх падтрымліваць, бо турма гэта не санаторый, таму кожны ліст, кожная паштоўка ім патрэбныя. Каб нашыя палітвязні ведалі, што іх падтрымліваюць, іх не забылі як актывісты так і простыя грамадзяне, так і выбаршчыкі. Вельмі важна пісаць паштоўкі не толькі з нагоды Дня правоў чалавека, але і з Новым годам і іншымі святамі.

Гродзенскія маладафронтаўцы арганізавалі віншавальную акцыю ў падтрымку палітвязняў, да яе далучаюцца вядомыя людзі абласнога цэнтра. Усе, хто жадае далучыцца да слоў іх падтрымкі, адрасы для карэспандэнцыі могуць знайсці па спасылцы. Тэлефон для тэлеграмаў - 166.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства