viasna on patreon

Сябры Салігорскай філіі Маладога Фронту працягваюць збор подпісаў за беларусізацыю грамадзкага транспарту ў горадзе

2007 2007-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках прэс-службы моладзевай арганізацыі, на 7 лістапада беларускамоўная моладзь Салігорску сабрала ўжо 1228 подпісаў у падтрымку беларушчыны. Адначасова з гэтым, хлопцы і дзяўчаты распавядаюць мінакам пра праблемы беларускае мовы і культуры, што існуюць у нашай краіне, цікавяцца меркаваньнем салігорцаў па гэтае праблеме. "Людзі вельмі станоўча ставяцца да нашага звароту, шчыра і актыўна нас падтрымліваюць. Многія, нават былыя жыхары Расеі, пачынаюць размаўляць з намі па-беларуску. Людзі, што ўжо пакінулі свае подпісы, прыводзяць сваіх жонак і сяброў, каб тыя таксама падтрымалі нас. Плянавалася назьбіраць каля тысячы подпісаў да канца лютага, але ўжо зараз гэтая лічба значна большая. Аднак акцыя будзе ўсё роўна працягвацца, таму ўсе жадаючыя, могуць яшчэ пасьпець зрабіць свой унёсак у справу разьвіцьця беларускае мовы, а значыцца і беларускае незалежнасьці," - распавёў Аляксей Валабуеў, адзін з удзельнікаў кампаніі ў падтрымку беларушчыны.

Як паведамілі арганізатары кампаніі, барацьба за беларушчыну ў Салігорску на гэтым не спынецца. Маладафронтаўцы плянуюць таксама накіроўваць звароты з патрабаваньнямі пашырэньня ўжываньня беларускае мовы ў прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы, фірмы і арганізацыі гораду. Акрамя таго будуць рабіцца захады, каб аналягічныя акцыі адбыліся і ў іншых рэгіёнах краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства