viasna on patreon

Быхаўскі раён: узровень злачыннасці сярод непаўналетніх павялічваецца, а колькасць падлеткаў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх змяншаецца

2012 2012-12-06T13:25:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/boj-padushkami.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

У Быхаўскім раёне ў 2012 годзе значна вырас узровень падлеткавай злачыннасці.За дзесяць месяцаў гэтага года непаўналетнія ў Быхаўскім раёне здзейснілі 21 злачынства, за аналагічны перыяд мінулага года такіх фактаў было толькі 14. Удзельная вага падлеткавай злачыннасці ад агульнай колькасці злачынстваў у Быхаўскім раёне складае 8 % пры сярэднеабласным паказчыку па Магілёўскай вобласці 4,1 %.

У бальшыні сваёй злачынная дзейнасць падлеткаў носіць карыслівы характар, у асноўным яны ўдзельнічалі ў крадзяжах. Усяго ў Быхаўскім раёне ўдзельнічала ў здзяйсненні злачынстваў у 2012 годзе 16 непаўналетніх – на аднаго чалавека больш, чым у мінулым годзе.

Між тым агульная колькасць злачынстваў у Быхаўскім раёне ў 2012 годзе знізілась: за дзесяць месяцаў гэтага года зафіксавана 373 факты злачынстваў у параўнанні з 483 фактамі за аналагічны перыяд мінулага года.

На нядаўнім паседжанні камісіі па справах непаўналетніх і савета аддзела адукацыі Быхаўскага райвыканкама прысутныя мясцовыя чыноўнікі выказалі меркаванне, што адным з галоўных чыннікаў здзяйснення падлеткамі праванарушэнняў і злачынстваў застаецца іх незанятасць, адсутнасць кантролю з боку бацькоў.

На думку пісьменніка з Быхава Сяргея Антонава, росту падлеткавай злачыннасці ў Быхаўскім раёне паспрыялі якраз безадказныя адносіны мясцовых чыноўнікаў да гэтай праблемы.

“Безумоўна, злачыннасць сярод падлеткаў была і будзе заўсёды, - кажа Сяргей Антонаў. – Аднак менавіта безадказныя адносіны чыноўнікаў з камісіі па справах непаўналетніх і супрацоўнікаў праваахоўных органаў прывяла да яе значнага росту. Яны занятыя тым, што малююць прыгожыя лічбы, а ад канкрэтнай працы з дзецьмі практычна самаўхіляюцца, адносяцца фармальна”.

Думку Сяргея Антонава падцвярджае і той факт, што за 2012 год паменшыўся лік непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама з 55 (на 1.01. 2012 г.) да 45 (на 01.11.2012 г.). З іх 29 навучаюцца ва ўстановах адукацыі раёна, 6 навучаюцца ў прафесійных ліцэях і каледжах, 7 працуюць, 3 не працуюць, 3 - раней асуджаных, 2 - амніставаных, 1 - які вярнуўся са спецустановы. Таксама на ўліку знаходзяцца 26 (57,8%) непаўналетніх, не дасягнулых на момант здзяйснення супрацьпраўнай дзеі ўзросту адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Дзіўна, узровень падлеткавай злачыннасці ў Быхаўскім раёне павялічваецца, а колькасць падлеткаў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх змяншаецца…

Дарэчы , на паседжанні было адзначана, што праца аддзела ўнутраных спраў Быхаўскага райвыканкама з падлеткамі, якія знаходзяцца на ўліку, мае шэраг недахопаў. Прафілактычныя мерапрыемствы парой зводзяцца толькі к наведванню па месцу жыхарства і складанню пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, дзейсных мер к дадзеным падлеткам не прымаецца.

Праца камісій па справах непаўналетніх сельвыканкамаў часта зводзіцца толькі к наведванню сем’яў па месцы жыхарства. Індывідуальны падыход к падлеткам, патрабуючым асаблівай увагі, непрацуючым, знаходзячымся на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, не ажыццяўляецца. Камісіямі па справах непаўналетніх сельвыканкамаў не ставяцца дакладныя патрабаванні к зацікаўленым асобам, не арганізоўваецца прафілактычная праца грамадскасці па месцы жыхарства падлеткаў.

Намеснік генеральнага пракурора краіны Мікалай Кукліс, які прысутнічаў на паседжанні, падкрэсліў, што ў Быхаўскім раёне ўстойлівай тэндэнцыі к зніжэнню падлеткавай злачыннасці няма. У гэтай працы шмат фармалізма, а ён у адносінах з падлеткамі недапушчальны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства