viasna on patreon

Рагачоўскаму апазіцыянеру забаранілі выязджаць за мяжу

2012 2012-11-30T17:49:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч атрымаў пастанову Гомельскага абласнога Гаспадарчага суда аб забароне пакідаць межы Беларусі да поўнай выплаты штрафу ў памеры 2 мільёны рублёў.

–Я збіраўся ехаць гэтымі днямі ў Львоў на семінар, а таксама на сустрэчу з адным украінскім бізнэсмэнам, каб абмеркаваць планы па будоўніцтву ў Рагачове дзіцячага кафэ, – расказвае Дзяніс Дашкевіч. – Тыдзень таму я атрымаў ліст з Гаспадарчага суда Гомельскай вобласці аб тым, што ў мяне ёсць доўг перад дзяржавай у памеры 2 мільёнаў рублёў, аднак на які разліковы рахунак трэба было пералічыць грошы, мне не напісалі. Тады я зрабіў запыт, каб мне патлумачылі, што за штраф і дзе яго можна заплаціць.

У выніку Дашкевічу прыйшоў наступны ліст, дзе было сказана амаль слова ў слова тое ж, што было напісана раней.

–Як я зразумеў, гэта штраф за маю “незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць” па рашэнню гомельскага суда, на якім я нават не прысутнічаў і куды мяне не запрасілі. Натуральна, што я нічога не плаціў. І вось 29 лістапада мне прыйшла пастанова Гаспадарчага суда, дзе адзначаецца, што мне забаронена выязджаць з краіны да поўнага пагашэння доўгу перад дзяржавай.

Дашкевіч звярнуўся ў раённую падатковую інспекцыю, дзе яму назвалі іншую суму штрафу – 3,5 мільёны рублёў. А вось далей прасілі разбірацца з абласным судом.

–То бок яны самі заблыталіся, колькі ж я на самой справе павінен заплаціць штрафу. У прыватнай размове адзін з супрацоўнікаў суда мне патлумачыў, што загад не выпускаць з Беларусі прыйшоў да іх з раённага КДБ.

Такім чынам, лічыць Дашкевіч, справа з выпускам актывіста за мяжу наўпрост звязана з ягонай дзейнасцю, а не з падаткамі і штрафамі.

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства