Статкевіч: Мне дастаткова проста светлага неба...
https://spring96.org/be/news/59473
2012
2012-11-30T12:11:26+0300
2012-11-30T12:11:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Палітвязень даслаў ліст жонцы.
Мікалай Статкевіч напісаў у лісце, што ведае пра шматлікія спробы сяброў пераслаць яму кнігі. Але ж, на жаль, атрымаць іх ён не можа, і таму просіць перадаваць іх жонцы, каб яна захавала для яго гэтую праяву салідарнасці — кнігі, перадае сайт statkevich.org.
Працягваючы тэму захавання фізічнага здароўя і магчымасці бачыць сонца, Мікалай Віктаравіч узгадаў: «Запамятаў напісаць — насамрэч, зараз на прагулку выводзяць, а палове на дзяесятую, радзей — на пачатку адзінаццатай.
Але,
нават, калі б сонца ў небе было відно, то на ўзроўні вачэй яно б
зрабілася відным у апоўдзень недзе напрыканцы лютага — сцены прагулачных
дворыкаў дастаткова высокія. Праўда, мне дастаткова проста светлага
неба».