Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах прыпынілі, але канчатковага рашэння няма
Пра знос пабудаванай часткі гаворкі не вядзецца.
Пра гэта паведаміў начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Ігар Чарняўскі. Па яго словах, міністэрства выдала прадпісанне на праверку дакументаў у забудоўніка на адпаведнасць законадаўству. Пакуль будзе ісці праверка, будаўніцтва прыпынена. Пра знос пабудаванай часткі гаворкі не вядзецца. Чарняўскі адзначыў, што «першапачаткова ўзгаднялася будаўнітва каля Курапатаў аб’екта прыдарожнага сэрвісу».
Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.
Міністэрства культуры выявіла парушэнні на будоўлі каля месца пахавання ахвяраў масавых рэпрэсій у Курапатах. Часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасці.
Пра будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплекса «Бульбаш-хол»
каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасля пратэстаў грамадскасці
з будоўлі спачатку знікла рэклама комплексу, а цяпер пачаліся праверкі.