Маладафронтаўцу Паўлу Сяргею пагражаюць крымінальнай справай
Адзін з апошніх прызыўнікоў маладафронтавец
Павал Сяргей, які заявіў, што
адмаўляецца ад прыняцця вайсковай прысягі па рэлігійных пераканнях, можа
патрапіць пад крымінальны перасьлед.
Як паведаміў Павел з войска, ён лічыць свой прызыў незаконным і палітычна
матываваным, таму і заявіў, што ня будзе прымаць прысягу. У адказ кіраўніцтва вайсковай часткі №51171 ў
Горадні стала пагражаць яму ўзбуджэньнем крымінальнай справы за ўхіленьне ад
прахаджэньня вайсковай службы, аднак прадставілі час "на роздум" - 2
тыдні да прысягі.
У выпадку адмовы ад прыняцьця
прысягі яго таксама абяцаюць перавесьці ў чыгуначныя войскі.
Павал Сяргей, як і некаторыя іншыя актывісты, патрабаваў альтэрнатыўнай
грамадзянскай службы ў сувязі з рэлігійнымі перакананьнямі. Акрамя таго, на
апошняй медкамісіі ў Маладэчна псыхіятар зьвярнуў увагу на вялікую колькасьць
адміністратыўных правапарушэнняў ў маладафронтаўца і вырашыў даць яму
адтэрміноўку.
Верагодна па камандзе зверху ваенкамат
ігнараваў адтэрміноўку і адправіў актывіста ў войска.
Пад час папярэдняга прызыву па неафіцыйнай інфармацыі прысягу не прынялі каля
400 прызыўнікоў.
Падтрымаць Паўла Сяргея можна лістом на адрэсу: 230026, г.Гародня, вул. С.
Памежнікаў, 182, В/Ч 51171, Сяргей Павал Аляксандравіч.