viasna on patreon

У Беларусі няма дзяржаўнай праграмы па дапамозе ўцекачам

2012 2012-11-27T08:26:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ucekachy-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такую заяву зрабілі прадстаўнікі ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў падчас семінара “Інтэграцыя ўцекачоў у Беларусі, Малдове і Украіне”, які адбыўся ў Брэсце.

Супрацоўніца Міністэрства ўнутраных справаў РБ Наталля Сакалоўская паспрабавала аспрэчыць гэтую выснову, распавёўшы, што ў Беларусі зараз крыху больш за 700 іншаземцаў, якія маюць статус уцекача, таму, маўляў, няма сэнсу ствараць адмысловы дакумент. Яна таксама паведаміла, што свае накірункі працы з уцекачамі ёсць у дзевяці дзяржаўных і грамадскіх структур. І гэтага, па словах прадстаўніцы МУС, цалкам дастаткова.

Беларускія ўлады сёння больш занепакоеныя праблемай незаконнай міграцыі. Як паведаміў кіраўнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкаму Аляксандр Тамашоў, за апошнія дзесць гадоў у рэгіёне затрымана звыш за 900 чалавек, якія спрабавалі нелегальна трапіць за мяжу. У гэтым годзе сярод тых, хто выбірае незаконны міграцыйны шлях транзітам праз Беларусь, переважаюць грамадзяне афрыканскіх краінаў, а таксама Ірана і Пакістана.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства