viasna on patreon

«Міжнародная амністыя»: канфіскацыя офіса «Вясны» з'яўляецца абуральным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі

2012 2012-11-26T22:50:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Amnesty International

Amnesty International

«Канфіскацыя офіса праваабарончага цэнтра "Вясна " з'яўляецца абуральным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду асацыяцыяў», - заявіў 26 лістапада намеснік дырэктара праграм праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" для Еўропы і Цэнтральнай Азіі Давід Дыяс-Жаж’е .

Яго заява стала рэакцыяй на высяленне праваабаронцаў «Вясны» з мінскага офіса, у якім яны працавалі апошнія 12 гадоў, перадае БелаПАН.

«Права на аб'яднанне - асноўнае права чалавека і краевугольны камень любога дэмакратычнага грамадства. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму права на свабоду сходаў, але штодня мы бачым, што права на свабоду асацыяцыяў, сходаў і выказванне меркаванняў парушаюцца ў Беларусі », - заявіў Дыяс-Жожье.

Намеснік дырэктара праграм "Міжнароднай амністыі" адзначыў, што канфіскацыя офіса «Вясны» адбылася «на фоне пагаршэння ўмоў для тых, хто займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі».

Ён таксама паведаміў, што 10 кастрычніка беларускія ўлады ўпершыню з 1990 года адмовілі ў выдачы ўязной візы прадстаўніку гэтай праваабарончай арганізацыі, не патлумачыўшы прычыну адмовы. «З чаго можна зрабіць выснову, што рашэнне было палітычна матываваным», - лічыць Дыяс-Жаж’е.

"Міжнародная амністыя" нагадвае, што кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, які 24 лістапада 2011 года быў асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, прызнаны вязнем сумлення.

Нагадаем, раніцай 26 лістапада праваабаронцы пазбаўленага рэгістрацыі цэнтру «Вясна» пакінулі свой офіс, канфіскаваны дзяржавай. Кватэра належала Алесю Бяляцкаму, асуджанаму па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Як паведаміў намеснік кіраўніка "Вясны" Валянцін Стэфановіч, за час існавання офіса яго наведалі тысячы грамадзян, якім аказвалася прававая дапамога, збіраліся сродкі для падтрымкі палітвязняў, праводзіліся прэс-канферэнцыі, трэнінгі і семінары. «Мы заўсёды ажыццяўлялі сваю дзейнасць адкрыта, нягледзячы на ​​адсутнасць рэгістрацыі з 2003 года і звязаную з гэтым пагрозу пераследу», - адзначыў праваабаронца.

"Рэпрэсіі супраць кіраўніка і сябраў праваабарончага цэнтра, а таксама канфіскацыя маёмасці не спыняць нашу працу, мы не згорнем ні аднаго з напрамкаў легітымнай дзейнасці арганізацыі па абароне правоў чалавека, - падкрэсліў Стэфановіч. - Мы лічым, што наша дзейнасць з'яўляецца легітымнай, яна мае легітымныя мэты па абароне правоў чалавека. Не наша віна ў тым, што дзяржава не можа і не хоча стварыць умовы для такой дзейнасці і выканаць свае абавязкі ў галіне свабоды асацыяцыяў".

Пакуль грамадская прыёмная "Вясны" часова будзе працаваць у офісе руху "За Свабоду".

“Беларускія навіны”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства