viasna on patreon

Салігорскі суд тры месяцы не аддае рашэнне

2012 2012-11-26T17:01:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/velaprabeg-sal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо больш за паўгады цягнецца справа салігорскага маладафронтаўца Андрэя Тычыны, датычная забароны велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі - бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня". Палову гэтага тэрміну маладзён наўпрост не можа атрымаць рашэнне Мінскага абласнога суда па сваёй справе.

На адмысловы пісьмовы запыт маладзёна суд Салігорскага раёна паведамі, што “выслаць копіі дакументаў з грамадзянскай справы... не ўяўляецца магчымым, паколькі 23.08.2012 года грамадзянская справа даслана ў пракуратуру Салігорскага раёна.” Выслаць паперы старшыня суда І.М.Бардовіч абяцае па вяртанні справы ў суд.

- Сітуацыя даволі дзіўная. Складаецца ўражанне, што дакументы мне не вяртаюць наўмысна, каб я не меў магчымасці для далейшага абскарджвання, - лічыць Андрэй Тычына. - Да таго ж я не прасіў высылаць мне копіі дакументаў з грамадзянскай справы, але толькі выдаць мне рашэнне Мінскага абласнога суда з матывацыйнай часткай. Фактычна, адказ старшыні суда на маю просьбу дадзены не па сутнасці. Магчыма, буду з гэтай нагоды пісаць скаргу ў пракуратуру.

На зацягванне справы ўказвае і той факт, што адказ на ліст Андрэя Тычыны ў Салігорскі суд, быў дастаўлены яму толькі праз месяц пасля яго звароту. Тым не менш, маладафронтавец не збіраецца спыняцца і надалей працягне спробы аднаўлення сваіх грамадзянскіх правоў, парушаных забаронай правядзення велапрабегу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства