viasna on patreon

30 студзеня ў Вільнюсе пачаў працу Дом правоў чалавека

2007 2007-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стварэнне яго пачалося ў 2002 годзе васьмю беларускімі і адной нарвежскай няўрадавымі арганізацыямі. У 2006 годзе Дом быў афіцыйна зарэгістраваны Літоўскай Рэспублікай у Вільнюсе.

Адкрыццё Дому ў суседняй Літве тлумачыцца тым, што сёння ў Беларусі практычна немагчыма адкрыта займацца дзейнасцю па рэалізацыі і абароне правоў чалавека. Амаль усе праваабарончыя арганізацыі ўладамі ліквідаваныя дэ-юрэ. Ні адна з НДА, створаных праваабаронцамі за апошнія дзевяць гадоў, не была зарэгістраваная.

Забароненае атрыманне і выкарыстанне на праваабарончую дзейнасць сродкаў, атрыманых з-за мяжы. За парушэнне гэтых забаронаў прадугледжана адказнасць, у тым ліку пазбаўленнем волі на працяглы тэрмін.

У Беларусі практычна немагчымае правядзенне праваабарончых мерапрыемстваў (семінараў, канферэнцый і г.д.), паколькі яны спыняюцца супрацоўнікамі міліцыі ці КДБ, а іх удзельнікі прыцягваюцца да адказнасці, у тым ліку – да пазбаўлення волі.

Шматлікія вобыскі, якія праводзяцца як у офісах НДА, так і на кватэрах грамадскіх актывістаў, прыводзяць да канфіскацыі матэрыялаў, дакументаў, носьбітаў значнай інфармацыі, гэта значыць, усяго таго, што з’яўляецца прадметам дзейнасці ў галіне правоў чалавека. Узнавіць падобныя страты надзвычай складана.

Улады актыўна праводзяць палітыку абмежавання кантактаў беларускіх праваабаронцаў з іх замежнымі калегамі. Многім значным фігурам праваабарончага руху ўезд у Беларусь забаронены. У выніку абцяжараныя ўзаемныя кансультацыі, навучанне, абмен вопытам і інфармацыяй, распрацоўка планаў салідарных дзеянняў.

Усе вышэйназванае сведчыць пра тое, што працягваць праваабарончую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі на сістэмным узроўні становіцца ўсё цяжэй. Праца праваабаронцаў становіцца ўсё болей дыскрэтнай. Разрозненыя высілкі ў галіне абароны правоў чалавека па азначэнні меньш эфектыўныя, чым узгодненыя дзеянні праваабарончай супольнасці як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях.

Сённяшняя сітуацыя ў Беларусі не дазваляе пашырыць межы дзейнасці для Дома правоў чалавека на яе тэрыторыі.

Усё гэта развіло ідэю функцыянальнага пашырэння ДПЧ.

Такім чынам, ДПЧ:

- стварае ўмовы правядзення розных праваабарончых мерапрыемстваў (семінараў, трэнінгаў, канферэнцый, школ і г.д.) як для арганізацый-сяброў ДПЧ, так і для іншых праваабарончых арганізацый і актывістаў;

- павысіць абарону і абароненасць беларускіх праваабаронцаў, матэрыялаў і дакументаў, якія знаходзяцца ў рызыкоўным становішчы ў Беларусі;

- зробіць кожную з арганізацый-сяброў ДПЧ больш заўважнай і даступнай для міжнароднай супольнасці.

Праваабарончая супольнасьць Літвы зможа выкарыстоўваць Дом у якасці каталіза і пасярэдніка для супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека, а літоўскі МЗС выказаў зацікаўленасць у падтрымцы мерапрыемстваў, такіх як семінары і адукацыйныя праграмы з 2007 года.

Дом можа быць карысным не толькі для правядзення семінараў і адукацыйных праграм, але і выконваць інфарматыўную і камунікатыўную функцыі для міжнароднай праваабарончай супольнасці.

Размешчаны ў Вільнюсе, цэнтр можа служыць месцам правядзення розных сустрэч, уключна з так званымі сустрэчамі “публічнай дыпламатыі”, дзеля развіцця кантактаў, абмену меркаваннямі, ведамі і інфармацыяй.

Такія сустрэчы будуць спрыяць распаўсюду інфармацыі пра Еўрапейскі Саюз, ягоныя прынцыпы і Еўрапейскую праграму “Новыя Суседзі”; пра новыя магчымасці развіцця шляхам узаемавыгаднага супрацоўніцтва; пра ПЧ як прадмет і інструмент міжнароднай палітыкі ў сучасным свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства