viasna on patreon

Мікола Чарнавус пакараны штрафам за дабрачынны абед

2012 2012-11-19T12:46:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Прадпрымальнік з Баранавіч Мікола Чарнавус пакараны судом горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна штрафам у 3 мільёны рублёў. Яго абвінавацілі па артыкуле 23.34 ч. 2 Адміністрацыйнага кодэкса РБ -- “арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства”.

Мікола Чарнавус даводзіў да суддзі Аксаны Сарахман, што дабрачынным абедам пачаставаў людзей ля свайго працоўнага месца па іх просьбе. Адначасова сабраў 307 подпісаў  за бясплатны праезд школьнікаў у грамадскім транспарце на факультатывы і гурткі. Пра гэта яго прасілі людзі падчас выбарчай кампаніі, калі Чарнавус балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.  Нягледзячы на ўсе довады, суддзя Сарахман палічыла, што дабрачынны абед і збор подпісаў – гэта масавае мерапрыемства, на якое трэба дазвол уладаў, якога спадар Чарнавус не меў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства