Баранавіцкі Малады Фронт распачаў акцыю “Сапраўднае імя”. Мэтаю акцыі зьяўляецца зьмена назваў савецкіх вуліцаў на гістарычныя, сапраўдныя
Як патлумачыў адзін з сяброў Баранавіцкай арганізацыі моладзевага нацыянальна-вызваленчага руху, фарматы мерапрыемстваў у межах акцыі будуць разнастайнымі, але ўсе акцыі будуць праведзеныя для таго, каб прыцягнуць увагу жыхароў горада да факту, што ў Беларусі, дзе камуністычны бесчалавечы тэрор закрануў ледзь ня кожную сям’ю, зараз, пасьля абвяшчэньня Незалежнасьці нашае краіны, ёсьць велізарная колькасьць вуліцаў, названых ў гонар чырвоных забойцаў.
Лідэр баранавіцкага "МФ" пракаментаваў прэс-службе арганізацыі: "Гэтым, мы хочам паказаць людзям што скончыўся жудасны час СССР і прыйшоў наш, час, калі людзі павінны ведаць і памятаць сапраўдныя імены герояў і вялікіх дзеячаў Беларусі, без якіх наш горад проста мог бы не зьявіцца, і гэтай акцыяй мы хочам вярнуць іхнія імёны Радзіме".