viasna on patreon

Польскі амбасадар заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў

2012 2012-11-14T14:10:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/szarepka.jpg
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка

Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу і Польшчы ў адносінах да Беларусі, перадае "Радыё Свабода".

«Умовы не мяняюцца, умовы застаюцца ранейшымі. Мы чакаем, каб у Беларусі не было палітвязьняў, а тыя палітычныя дзеячы, якія пацярпелі, будуць рэабілітаваныя і змогуць прымаць удзел у грамадзкім жыцьці Беларусі. Польшча ў поўнай ступені падтрымлівае гэтыя ўмовы, і мы чакаем дзеяньняў уладаў Беларусі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства