viasna on patreon

26 студзеня моладзевы актывіст Аляксей Шыдлоўскі аштрафаваны на 310 тысяч рублёў за расклейваньне налепак

2007 2007-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксей Шыдлоўскі быў затрыманы міліцыянтамі ў цэнтры Менску за расклейваньне налепак “Джынс – за свабоду” 8 студзеня. Моладзевага актывіста даставілі ў Партызанскі РУУС Менску, дзе склалі пратакол аб парушэньні Указу прэзідэнта № 31 аб добраўпарадкаваньні тэрыторыяў. Гэты ўказ прадугледжвае адміністратыўную адказнасьць за расклейваньне друкаваных матэрыялаў ў нявызначаных для гэтага месцах.

26 студзеня адбылося паседжаньне адміністратыўнай камісіі Партызанскага раёну, якая вынесла моладзеваму актывісту Аляксею Шыдлоўскаму штраф памерам 10 базавых велічыняў, што складае 310 тысяч рублёў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства