viasna on patreon

Разгляд апеляцыі «Платформы» перанесены

2012 2012-11-14T12:21:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/platforma1.jpg

 

Разгляд павінен быў адбыцца 13 лістапада ў апеляцыйнай інстанцыі гаспадарчага суда сталіцы. Аднак прадстаўнікі ІАУ «Платформа» на пасяджэнне не з’явіліся. Як растлумачылі ў судзе, «Платформа» звярнулася ў апеляцыйную інстанцыю Мінскага гаспадарчага суда з просьбай аб пераносе запланаванага пасяджэння на больш познія тэрміны.

Гэта звязана з тым, што супрацоўнікі «Платформы» знаходзяцца за мяжой «па вытворчай неабходнасці».

Дата новага пасяджэння будзе вядома пазней.

Нагадаем, 9 кастрычніка гаспадарчы суд Мінска пад старшынствам суддзі Алега Клюйко прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Платформы». Прычынай для ліквідацыі праваабарончай арганізацыі, якая займаецца пытаннямі захавання заканадаўства ў месцах пазбаўлення волі, стаў іск інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Савецкага раёна Мінска. ІМПЗ палічыла, што «Платформа» не своечасова падавала падатковыя дэкларацыі, а таксама не знаходзілася па юрыдычным адрасе арганізацыі.

«Платформа» ўказвае на неабгрунтаванасць выстаўленых ІМПЗ прэтэнзій аб змяненні месца знаходжання арганізацыі і аб несвоечасовым падаванні дэкларацыі па падатку на прыбытак. Паводле слоў кіраўніка «Платформы» Андрэя Бандарэнкі, усе дакументы падаваліся своечасова, але ў падатковай «губляліся». Што тычыцца незнаходжання ўстановы па юрыдычным адрасе, то «Платформа» падала ў ІМПЗ пісьмовае пацвярджэнне ўласніка памяшкання аб тым, што ўстанова знаходзіцца па юрыдычным адрасе, і дакументы аб арэндзе памяшкання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства