viasna on patreon

Сацыяльны дом у Маляцічах: Матэрыялы раскрадзены, вінаватых няма

2012 2012-11-14T11:48:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sastarelyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 лістапада суд Клімавіцкага раёна прызнаў невінаватай былога начальніка ўпраўлення працы і сацыяльнай абароны Крычаўскага райвыканкама Таццяну Заблоцкую. Таксама суддзя Аляксандр Іванкоў прыняў рашэнне аб адмене часовага адхілення Таццяны Заблоцкай ад займаемай ёю пасады.

Таццяне Заблоцкай інкрымінаваліся абвінавачванні згодна артыкула 424 ч. 2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь – “Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі”.

Частка 2 артыкула: "Наўмыснае насуперак інтарэсам службы здзяйсненне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры ці істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян або дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі)".

Абвінавачванні згодна гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі  тэрмінам ад двух да шасці гадоў.

Расследванне гэтай гучнай справы аб злоўжываннях пры абсталяванні сацыяльнага дома для бяздомных у вёсцы Маляцічы Крычаўскага раёна цягнулася больш за тры гады, у выніку вінаватыя аказаліся так і не знойдзены.

Між тым яшчэ ўпачатку 2009 года газета “Советская Белоруссия” надрукавала вялікі матэрыял “Холодный приют” аб злоўжываннях пры будаўніцтве сацыяльнага дома для неабароненых людзей у Маляцічах, які выявілі спецыялісты КДК.

 

Вось што піша карэспандэнт газеты па Магілёўскай вобласці Павел Мінчанка:

— Здесь живут те, кому больше податься некуда, — встречает меня социальный работник Галина Шкунденкова. — У одних давно нет крова над головой, других из дому выгнали дети. Стараемся помочь этим людям. Но условия проживания здесь, конечно, не лучшие: на втором этаже очень сыро, местами на потолке даже конденсат собирается. Некоторые постояльцы болеют из–за этого...

Впрочем, и без слов все видно. Во многих комнатах уже начали отваливаться не так давно поклеенные обои. А потолки комнат на верхнем этаже почернели от плесени. Александр Артемов, один из жильцов, жалуется: из–за сырости в комнате зябко и неуютно. Согреться можно, лишь укутавшись в одеяло. Так и лежит Александр Павлович на кровати целыми днями.

Приют вызывает странное ощущение: парадоксальное соседство блеска и нищеты. В одной из комнат, например, рядом с современными окнами и красивыми дверями — старая мебель: кровать, у которой спинка из ДСП уже давно расслоилась, да какая–то покореженная временем и людьми тумбочка... Невольно возникает мысль: почему обустройство не довели до конца? То ли денег не хватило, то ли другие причины тому виной...

Вспомнив о проверке, отправляюсь в райцентр — к главному контролеру–ревизору отделения по Кричевскому району главного управления Минфина по Могилевской области Василию Казакову.

— Еще в ноябре 2007–го решением райисполкома здание было безвозмездно передано на баланс Кричевского территориального центра социального обслуживания населения, — Василий Алексеевич ввел меня в историю вопроса. — Для того чтобы оборудовать там социальное жилье для одиноких, из областного бюджета было выделено 70 миллионов рублей. Деньги эти расходовались, к сожалению, не по–хозяйски, что и было выявлено в ходе нашей проверки. За счет приписок объемы и стоимость выполненных работ завышены почти на 22 с половиной миллиона рублей — все это зафиксировано документально.

Признаюсь, я не любитель читать акты проверок. Неспециалисту сложно разобраться в специфических терминах и ссылках. Но вот документ, в котором по полочкам разложены нарушения, допущенные во время ремонта здания в Молятичах, местами читается, как детектив. Трудно понять, например, почему по таким диким ценам — когда куб дороже почти на миллион рублей, чем предлагают другие продавцы, — приобретались пиломатериалы... В результате за доски и так называемые подмостники, которые могли обойтись примерно в 9 с половиной миллионов рублей, заплачено почти в два раза больше. Под завышенные объемы работ легко списывались и неиспользованные стройматериалы: доска, дверные блоки с полотнами — на общую сумму более 17 миллионов рублей. Куда все это делось — сегодня никто не знает. Проверяющие увидели лишь 10,5 баллончика неиспользованной монтажной пены. Не нашли ревизоры и 5 из 40 купленных для социального дома люстр... И это всего лишь несколько эпизодов из множества, изложенных в акте проверки. Ее материалы переданы в правоохранительные органы.

 

Выдавец газеты “Клімавіцкая інфа-панарама” Сяргей Аржанцаў, які прысутнічаў на апошніх паседжаннях суда ў Клімавічах па просьбе сваіх калег з крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” распавядае аб сваіх уражаннях ад судовага працэса.

“У прынцыпе, не жадаю апраўдваць ці асуджаць Заблоцкую, але адзначу, што з падрабязнага і пераканаўчага выступу дзяржабвінаваўцы мне стала зразумела, чаму  і ў чым вінавацяць падсудную. Што ж датычыцца прынятага судовага рашэння, то вынясенне прысуду з'яўляецца, вядома, прэрагатывай суддзі. Незразумела адно, калі Таццяна Заблоцкая невінаватая, то чым гэтулькі часу займалася следства? І, дарэчы, дадзены прысуд таксама азначае, што нейкі іншы вінаваты ў злоўжываннях у Маляцічах так і застаўся непакараным”, - кажа Сяргей Аржанцаў.

Журналіст газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій, які напісаў шэраг артыкулаў аб гучнай справе пра злоўжыванні пры будаўніцтве ў сацыяльным доме ў Маляцічах, кажа, што ён не вельмі здзіўлены рашэнню Клімавіцкага суда.

“У нас тут у Крычаве пасля вынясення прысуду Клімавіцкага суда па справе Таццяны Заблоцкай усе знаходзяцца крыху ў шоку, - кажа Мікалай Гердзій. – Атрымліваецца, што вінаватых наогул няма, а злоўжыванні на нямоглых людзях рабілі нейкія невядомыя. Асабіста я не здзіўлены такому развіццю падзей, бо ў гэтай справе былі замяшаны чыноўнікі больш буйнога рангу, якім выгодна спусціць справу на тармазах. Зараз Таццяне Заблоцкай павінны выплаціць парадку 150 мільёнаў рублёў кампенсацыі і аднавіць на займаемай пасадзе ў Крычаўскім райвыканкаме. Па нашых звестках, пракуратура збіраецца вынесці пратэст на рашэнне Клімавіцкага суда. Будзем адсочваць далейшае развіццё падзей”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства