viasna on patreon

Міліцыя спыніла справу супраць рэдактара раёнкі за абразу грамадскага актывіста

2012 2012-11-14T11:14:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Адміністрацыйная справа, якая была пачата супраць галоўнага рэдактара Рагачоўскай раённай газеты "Свабоднае слова", спынена. Міліцыя не знайшла ў дзеяннях рэдактара раёнкі складу правапарушэння. Нагадаем, мясцовы грамадскі актывіст Дзяніс Дашкевіч прасіў прыцягнуць рэдактара дзяржаўнай газеты да адказнасці за паклёп.

«Па распараджэнні начальніка Рагачоўскага РАУС справа была нечакана спынена. Менавіта так сказана ў дакуменце, які я атрымаў па пошце. Таксама мне паведамілі, што я магу абскардзіць гэтае рашэнне ў Рагачоўскай пракуратуры. Гэта я і маю намер зрабіць», - кажа актывіст.

Таксама Дзяніс Дашкевіч плануе падаць іск у суд і праз гэтую інстанцыю дамагацца справядлівасці за публічныя абразы ад рэдактара.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства