viasna on patreon

Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Беларусі

2012 2012-11-09T16:55:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vadzim-zaicau.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Зайцаў, былы старшыня КДБ

Вадзім Зайцаў, былы старшыня КДБ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу вызваліў генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы са спасылкай на дзяржсакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава.

Па выніках нарады дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генеральны пракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці, яны тычыліся апошніх падзей, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. «Усім вядома пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць ўважлівага расследавання», — заявіў Леанід Мальцаў.

«У сувязі з гэтым прэзідэнт прыняў рашэнне вызваліць генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі і залічыць яго ў распараджэнне старшыні КДБ», — паведаміў дзяржсакратар Рады бяспекі.

«Выконваць абавязкі старшыні КДБ даручана мне. Але гэта не значыць, што Вадзім Зайцаў пасля завяршэння расследавання не можа вярнуцца на гэтую пасаду. Калі расследаванне пакажуць кампетэнтнасць яго і іншых службовых асоб, то па-за ўсялякімі сумневамі ён будзе вернуты на гэтую пасаду. Гэта зроблена для таго, каб расследаванне было праведзена максімальна аб’ектыўна, — удакладніў Леанід Мальцаў. — Расследаванне даручана праводзіць генеральнаму пракурору. Таксама да гэтай працы будзе падлучаны Следчы камітэт».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства