Статкевічу дазволілі сустрэчу са святаром
Палітвязень напісаў у лісце да жонкі, што 1 лістапада яго нарэшце вывелі да святара.
«Прайшоў усяго толькі месяц і тыдзень пасьля візіту нунцыя, калі Міколу паабяцалі, што гэтая праблема будзе вырашана. Ён піша, што святар малады, але вельмі дасціпны і прыязны, нядаўна браў удзел у дыскусіі пра казіно на БТ», — апавяла жонка палітвязня Марына Адамовіч.
Таксама Мікола напісаў, што камеру, у якой ён сядзеў са студзеня, паставілі на рамонт.
«Са столі там капала вада ад пачатку вясны. А цяпер
стала слаямі адвальвацца пабелка. Мікола піша, што цяпер сядзіць з тым жа самым
суседам у іншай камеры, безумоўна, у следчым корпусе, бо з "крытай"
турмы пераводзіць не хочуць. Але са столі не капае, ды і падлога, як ва ўсіх
камерах для турэмнага рэжыму, драўляная. У камеры, што на рамонце, яе таксама
пасцеляць, як належыць, па правілах. Бо каменная падлога, як кажуць бывалыя
людзі, істотна павялічвае імавернасць сухотаў і рэўматызму», — цытуе Марына Адамовіч
ліст.