У Слоніме 206 чалавек ураз могуць стаць беспрацоўнымі
https://spring96.org/be/news/58956
2012
2012-11-09T09:17:00+0300
2012-11-09T09:17:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slonimski_malakozavod.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Амаль месяц работнікі ААТ “Слонімскія малочныя прадукты” устрывожаны тым, што іх прадпрыемства ў хуткім часе будзе далучана да ААТ “Шчучынскі МСЗ”, а калектыў застаецца без працы.
Людзі пішуць калектыўня лісты ў розныя інстанцыі і просяць дапамогі, але на іх звароты ніхто не рэагуе. Праўда, дырэктар ААТ “Шчучынскі МСЗ” Лажэчнікаў і старшыня Слонімскага райвыканкама Паўлюкевіч паабяцалі, што людзей працаўладкуюць. Але слонімцы ім не вераць, кажуць, што іх проста супакойваюць, а ніхто ім працы шукаць не будзе. Такім чынам, у невялікім раённым горадзе без працы застануцца 206 чалавек.