viasna on patreon

У Свіслачы працягваецца пераслед грамадскіх актывістаў

2012 2012-11-08T14:05:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі міліцыі турбуюць грамадскіх актывістаў тэлефанаваннямі і прыходамі дамоў. На мясцовых жыхароў Анатоля Валюка, Віктара Дзесяціка і Юрыя Глебіка складзены пратаколы за нібыта адміністратыўнае правапарушэнне – удзел у несанкцыянаванай акцыі 27 кастрычніка бягучага году.

Нагадаем, што ў час традыцыйнага святкавання Дня памяці паўстанцаў 1863 году былі затрыманы чатыры актывісты з розных гарадоў Беларусі. Праз пару дзён трое з іх былі засуджаны да трох сутак адміністратыўнага арышту, яшчэ адзін з затрыманых будзе змушаны заплаціць грашовы штраф.

Праз некалькі дзён пасля гэтых судоў міліцыя стала турбаваць мясцовых удзельнікаў свята. У бліжэйшыя дні яны атрымаюць позвы ў Свіслацкі раённы суд – так вынікае з слоў міліцыянтаў.

Па словах гарадзенскага праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, сітуацыя абсалютна ганебная і няпраўная з боку прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў:

- Дзевятнаццаць гадоў запар мы адзначаем у Свіслацкім раёне Дзень памяці паўстанцаў 1863 году і ніколі з боку ўдзельнікаў не было ніякіх правакацый, экстрэмісцкіх праяваў ці парушэнняў грамадскага парадку. Людзі збіраюцца, прыязджаюць з розных гарадоў, каб годна ўшанаваць тых, каго яны лічаць сваімі нацыянальнымі героямі. Па-сутнасці, у Беларусі грамадзян пераследуюць за беларускі патрыятызм, за выяўленне нацыянальных пачуццяў. Тое, што зараз збіраюцца судзіць свіслацкіх грамадскіх актывістаў, якія не парушылі аніводнай літары дзейснага заканадаўства – праява сапраўднага этнацыду. Я мяркую, што гэта нейкі загад абласнога начальства, альбо нават сталічнага. Калі да помнікаў крывавым правадырам камунізму Леніну і Сталіну нехта валачэ вянкі і ўскладае кветкі – іх ніхто не чапае. Калі ж беларускія патрыёты шануюць сваіх герояў – іх пачынаюць пераследаваць, парушаючы канстытуцыйныя правы грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства