Прысуд удзельнікам акцыі з кубікамі абвесьцяць 2 лістапада
https://spring96.org/be/news/58805
2012
2012-11-01T17:08:27+0300
2012-11-01T17:08:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gulin.jpg
У якасьці сьведак у суд былі выкліканыя трое міліцыянтаў, у тым ліку і прапаршчык Уладзімер Находзька.
Менавіта яго Міхаіл Гулін і іншыя затрыманыя абвінавачваюць
у прымяненьні фізычнай сілы ў той час, калі яны былі ў Цэнтральным РУУС.
Усе трое міліцыянтаў пачуваліся вельмі ўпэўнена.
Уладзімер Находзька на пытаньне судзьдзі, чаму ўсе чацьвёра затрыманых
сьведчаць, што фізычная сіла была ўжытая, выказаў меркаваньне, што яго
агаворваюць. Маўляў, у яго нагала паголеная галава, і ходзіць
ён ня ў кіцелі, а ў блакітнай кашулі — такая зьнешнасьць, па яго словах,
магла не спадабацца абвінавачаным.