Яшчэ адзін суд у Свіслачы
Сёння ў Свіслачы будуць судзіць Вітальда Ашурку. Яго затрымалі 27 кастрычніка падчас традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх. Ашурак - апошні з чатырох затрыманых пад час акцыі.
Станіслава Гусакова і Алесь Крот атрымалі па 3 сутак адміністрацыйнага арышту, Віталя Лопасава аштрафавалі на 3 мільёны рублёў, а суд над Вітальдам Ашуркам перанеслі на 1 лістапада.
Нагадаем, 27 кастрычніка ў Свіслачы былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх.Першыя два затрыманні адбыліся каля помніка Рамуальду Траўгуту — герою 1863 г. Затым удзельнікі акцыі скіраваліся ў вёску Якушоўка (маёнтак Каліноўскіх), дзе адбылася імша ў гонар братоў Каліноўскіх. На зваротным шляху ўдзельнікам, а іх сабралася больш за 30 чалавек, дарогу перагарадзілі машыны супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі.
На іх былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні арт. 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.