Полацкія рабочыя адмовіліся карміць прафсаюз
https://spring96.org/be/news/58770
2012
2012-10-31T12:49:35+0300
2012-10-31T12:49:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/federacyja_prafsajuzau_belarusi.jpg
Рабочыя «Полацак-шкловалакно» пакідаюць афіцыйны прафсаюз. Толькі ў цэху № 12 каля сотні рабочых цягам месяца напісалі заявы ў бухгальтэрыю, каб зь іх больш не вылічалі прафсаюзныя ўнёскі.
Прычыны незадавальненьня рабочых — нізкія заробкі, кепскія ўмовы працы
ды іншыя праблемы, якія афіцыйны Белхімпрафсаюз не вырашае.
Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства Віктар Стукаў: «Пакуль да нас прыйшлі толькі 2 чалавекі, хоць з прадзяржаўнага прафсаюзу выйшлі некалькі дзесяткаў. Справа ў тым, што абстаноўка вельмі цяжкая, на рабочых ціснуць псыхалагічна — пагражаюць праблемамі, калі далучацца да Свабоднага прафсаюзу. Напачатку, калі людзі прыходзілі да нас раіцца, мы казалі так: „Далучаецеся да нашай суполкі — значыць, аўтаматычна пакідаеце той прафсаюз“. Але людзей запалохалі, і мы прапанавалі ім іншае выйсьце — проста адмовіцца плаціць унёскі. Так яны і зрабілі, і цяпер на прадпрыемстве пад сотню людзей, якія не ўваходзяць ні ў які прафсаюз. Яны чакаюць, што будзе далей. Але мы перакананыя, што дамагчыся чагосьці лягчэй супольнымі намаганьнямі».
Сёлета актывісты Свабоднага прафсаюзу ўласным прыкладам паказалі, як можна змагацца за тое, каб заробкі выплочваліся ў поўным аб’ёме. Для гэтага давялося судзіцца з адміністрацыяй прадпрыемства.
У пачатку месяца, 7 кастрычніка, прадстаўнікі суполкі Свабоднага прафсаюзу зьбіраліся правесьці ў Полацку пікет, прымеркаваны да Сусьветнага Дня дзеяньняў за годную працу. Аднак Полацкі гарвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзеньні гэтай акцыі.