viasna on patreon

Астравецкі суд не выклікаў на паседжанне адказніка

2012 2012-10-30T14:13:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

У Астравецкім раённым судзе 29 кастрычніка пачаўся разгляд дзвюх адміністрацыйных спраў з удзелам грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча. Раённы суд аб’яднаў скаргу самога Уласевіча на дзеянні службовых асобаў раёну з адміністрацыйным пратаколам, складзеным міліцыяй на грамадскага актывіста, паводле якога Уласевіча імкнуцца звінаваціць у нібыта непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы. Суддзя Аляксандр Радкевіч, аднак, да здзіўлення Мікалая Уласевіча, не выклікаў у суд адказніка па яго скарзе – супрацьлеглы бок на судзе ў панядзелак папросту не быў прадстаўлены. Суд заслухаў самога Уласевіча і сведку з яго боку – яшчэ аднаго грамадскага актывіста Івана Крука.

Паседжанне доўжылася амаль чатыры гадзіны. Працяг разгляду гэтых адміністрацыйных спраў адбудзецца ў сераду 31 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства