Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзідэнта паінфармавала БХК, што разрывае кантракт на арэнду офіса і запатрабавала вызваліць памяшканьне
Дамова разрываецца на падставе таго, што арганізацыя несвоечасова аплачвала арэнду, таму да 20 студзеня БХК павінна было вызваліць офіс у будынку па вуліцы К. Лібкнэхта. Кіраўніцтва Беларускага Хельсінскага камітэту сьцьвярджае, што высяленьне з памяшканьня неправамоцнае, і ў бухгалтэрыі адміністрацыі зафіксавана, што ніводнага разу БХК не затрымаў аплату арэнды даўжэй за 2 месяцы, аплочваў пеню. Па гэтым адрасе офіс арганізацыі месьціўся з 1998 году, а страта юрыдычнага адрасу пагражае ліквідацыяй арганізацыі.
Старшыня БХК Тацяна Процька падкрэсьліла, што камітэт будзе адстойваць права на офіснае памяшканьне: ужо зараз у Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзідэнта пададзеныя дакументы, каб было выдзелена іншае памяшканьне, бо ў будынку іх шмат. Сёньня таксама кіраўніцтва камітэту плануе правесьці перамовы з прадстаўнікамі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня Упраўленьня справамі прэзідэнта ў сувязі са скасаваньнем дамовы на арэнду офіснага памяшканьня.