viasna on patreon

Адной з перадумоваў пачатку дыялогу з беларускім ўладамі кіраўніцтва Еўразвязу бачыць вызваленне палітзняволеных. Пра гэта сёння сустрэчы з праваабаронцамі заявіў кіраўнік ПАСЕ Рэнэ ван дэр Ліндэн

2007 2007-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня ПАСЭ паведаміў прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці пра тое, што пры размовах з беларускімі ўладамі ён ставіў пытанне пра палітычных зняволеных і што вызваленне ўсіх, хто церпяць за свае палітычныя перакананні ў нашай краіне, ў Еўропе бачаць як перадумову шырокага дыялогу з беларускімі ўладамі.

“Наконт самаго факту перамоваў ЕС з беларускімі ўладамі падчас сустрэчы гучалі розныя меркаванні, -- гаворыць праваабаронца Алесь Бяляцкі. – Мы адзначылі ненармальны стан з выкананнем канстытуцыйных нормаў у Беларусі, што зразумела не судзейнічае дыялогу на такім высокім узроўні. Тым не менш, я выказаў думку, што пазітыўныя крокі з боку беларускіх уладаў, якія паспрыялі б перамоўнаму працэсу - гэта вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і спыненне адміністратыўнага і крымінальнага прэсінгу на грамадскіх і палітычных актывістаў у краіне.” Сп. Ван дэр Ліндэн заўважыў, што з улікам тых складанасцяў, якія беларускае кіраўніцтва мае з Расіяй, час для пачатку перамоваў зараз спрыяльны.

Нагадаем, што сёння адбылася сустрэча старшыні ПАСЕ Рэнэ ван дэр Ліндэна з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і праваабаронцамі на якой прысутнічалі жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Ірына Казуліна, былы палітзняволены Сяргей Скрабец, праваабаронца Гары Паганяйла, эксперты Алег Манаеў і Яраслаў Раманчук, а таксама старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства