Беларускія праваабаронцы сустрэліся са старшынём ПАСЕ Рэнэ ван дэр Ліндэнам
“Размова прайшла ў сяброўскай атмасферы. Можна сказаць, што мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і еўрапейскай палітычная эліта размаўляем на адной мове. У нас агульныя каштоўнасці, агульнае разуменне правоў чалавека і дэмакратыі,” - сказаў па выніках сустрэчы праваабаронца Алесь Бяляцкі.
На сустрэчы, якая адбылася сёння раніцай, прысутнічалі таксама Ірына Казуліна, Сяргей Скрабец, Гары Паганяйла, Алег Манаеў, Яраслаў Раманчук і Жана Літвіна. Размова цягнулася больш за гадзіну. Праваабаронцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі выклалі сваё бачанне палітычнай сітуацыі, праблем развіцця грамадства, шляхоў захавання правоў чалавека і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Таксама падымаліся пытанні празрыстасці і законнасці выбараў. У прыватнасці, сп. ван дэр Ліндэн адзначыў неабходнасць унясення зменаў у выбарчае закандаўства Беларусі і давядзення яго да міжнародных нормаў, дзеля чаго патрэбнае больш шчыльнае супрацоўніцтва па гэтым пытанні з Венецыянскай камісіяй.