viasna on patreon

Слонім: каталіцкія вернікі рыхтуюць зварот да гарадскіх уладаў

2012 2012-10-23T09:22:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-kasciol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Касцёл Прасвятой Панны Марыі ў Слоніме

Касцёл Прасвятой Панны Марыі ў Слоніме

Каталіцкія вернікі распачалі збор подпісаў пад заявай на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. У заяве каталікі просяць далучыць іх прыход — Касцёл Прасвятой Панны Марыі да агульнай гарадской сістэмы ацяплення.

Справа ў тым, што касцёл Прасвятой Панны Марыі ў Слоніме знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін. Побач з касцёлам — праваслаўная царква Святога Афанасія Брэсцкага, настаўніцкі інтэрнат, райбальніца і іншыя гаспадарчыя аб’екты. Усе яны, акрамя касцёла, падключаны да гарадской цэнтралізаванай сістэмы ацяплення. Да гэтай сістэмы ацяплення заўсёды быў падключаны і касцёл. Але некалькі гадоў таму яго перасталі ацяпляць, хаця прыход аплочваў паслугі па ацяпленню своечасова і поўным аб’ёме.

На  пытанне, чаму адключылі касцёл ад ацяплення, адказ адзін: няма магутнасці. Вернікі здзіўлены: раней жа касцёл ацяпляўся, а потым чамусці цяпла перастала хапаць на ўсіх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства