Падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў У Бабруйску затрыманыя 7 грамадзкіх актывістаў
https://spring96.org/be/news/5848
2007
2007-01-17T10:00:00+0200
2007-01-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле Радыё Свабода сямёра сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” затрыманыя ў Бабруйску. Тасіію Кабанчук, Сьвятлану Адамовіч, Тамару Саксонаву, Аляксандра Калесьнікава, Аляксандра Сатакова, Лабенка Ўладзімера ды Ігара Клянчакова міліцыянты абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня.
Таісія Кабанчук у тэлефоннай гутарцы паведамілі, што іх зьбіраюцца весьці у бліжэйшы аддзел міліцыі дзеля складаньня пратаколаў.
Акцыю салідарнасьці грамадзкія актывісты праводзілі як і мінулыя разы ля капліцы Менскіх могілак.