Жыхары брэсцкага шматпавярховіка працягнуць змаганне за права на годнае жыццё
Некалькі дзесяткаў чалавек падпісаліся пад зваротам у Брэсцкі гарвыканкам з патрабаваннем правесці капітальны рамонт дому №12 па вуліцы Янкі Купалы ў абласным цэнтры і прывесці ў належны стан дваровую тэрыторыю.
У выніку камунальныя службы пасля ўмяшальніцтва мясцовых уладаў усталявалі каля згаданага дому лаўкі,сметніцы, добраўпарадакавалі дзіцячую пляцоўку і пачалі рэгулярную уборку дваровай тэрыторыі. Што да капітальнага рамонту будынка, дык у гарвыканкаме пакуль спаслаліся на недахоп грошай і вялікую колькасць аварыйных дамоў, якія тэрмінова патрабуюць такога самага рамонту. У выніку, з адказу чыноўнікаў вынікае, што дом па вуліцы Янкі Купалы будзе чакаць сваёй чаргі ажно да 2017 году.
Тым не менш, ініцыятыўная група па вырашэнні лакальнай праблемы гэтага дома на чале з Ірынай Чарнабаевай лічыць першы досвед адстойвання свайго права на годнае жыццё паспяховым і збіраецца працягнуць барацьбу за тое, каб жылы будынак быў адрамантаваны раней, чым праз пяць гадоў.