viasna on patreon

Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк перанесены

2012 2012-09-28T10:00:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд яе справы павінен быў адбыцца 24 верасня, але яго перанесьлі на 28-га, бо справа нібыта згубілася.

Затрыманьне Паліны Шарэнда-Панасюк, Андрэя Шарэнды і Вячаслава Бароўскага адбылося ўвечары 21 верасня у брэсцкім мікрараёне “Кавалёва”, адкуль актывістаў адвезьлі ў Маскоўскі РАУС, дзе канфіскавалі ўсе асобнікі улётак, прысьвечаныя байкоту парламенцкіх выбараў, а таксама некалькі дзесяткаў асобнікаў газеты Хартыя-97.

Хлопцаў пазьней вызвалілі без складаньня пратаколаў, а Паліну пакінулі на суткі ў ізалятары часовага утрыманьня. Актывістку вінавацяць ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі і нібыта супраціве міліцыянтам.

***

Адміністрацыйную справу ў дачыненні да Паліны Шарэнда-Панасюк суддзя Марыя Леванчук адправіла ў міліцыю на дапрацоўку. Па яе словах, «звесткі, пададзеныя ў пратаколе, не пацвярджаюцца». Акрамя таго у судзе не было сведак-міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства