Баранавічы: “Куратары груп не прымушалі, а толькі інфармавалі студэнтаў…”
Куратары Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Наталля Маісеенка і Ганна Верамейка не прымушалі студэнтаў да датэрміновага галасавання, а толькі інфармавалі іх аб магчымасці такога галасавання на працягу 18-22 верасня. Менавіта такі адказ атрымаў назіральнік Сяргей Гоўша ад старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 Таццяны Латышавай.
Раней мы паведамлялі, што незалежныя назіральнікі Віктар Мезяк, Іван Лабко, Віктар Цяпін зафіксавалі высокую яўку выбаршчыкаў на ўчастках, дзе галасавалі студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па словах саміх студэнтаў на датэрміновае галасаванне іх заганялі куратары груп і прадстаўнікі студэнцкага актыву.
Таму назіральнік Сяргей Гоўша напісаў скаргу пракурору горада аб парушэнні выбарчага заканадаўства супрацоўнікамі універсітэта. Аднак пракурор традыцыйна ухіліўся ад праверкі выкладзеных фактаў і пераадрасаваў скаргу назіральніка ў АВК № 5.
Старшыня АВК № 5 Таццяна Латышава ў пісьмовым адказе не пацвердзіла факт прымусовага датэрміновага галасавання, а паведаміла, што куратары груп толькі інфармавалі студэнтаў аб іх праве на датэрміновае галасаванне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”