viasna on patreon

БРСМ збіраецца складаць акты на міжнародных назіральнікаў

2012 2012-09-23T15:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brsm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адразу з некалькіх выбарчых участкаў у Оршы паступіла інфармацыя пра тое, што назіральнікі ад БРСМ маюць пры сабе памяткі, як паводзіць сябе на выбарчым участку:

1. Разумная актыўнасць.
2. Добразычлівасць ў зносінах.
3. Прынцыповасць па выкананні заканадаўства ўсімі ўдзельнікамі.
4. Адкрытасць для дыялогу і пераканаўчасць з міжнароднымі назіральнікамі.
5. Падтрымка бесканфліктнага асяроддзя (старацца гасіць узнікаючыя канфлікты).
6. Спакойны ўзважаны падыход.
7. Веданне Выбарчага кодэкса, сваіх правоў і абавязкаў (13 артыкул кодэкса).
8. Дакладнае захаванне распарадку працы
ўчасткаў (назіранне на датэрміновых выбарах і ў дзень галасавання).
9. Складанне актаў і заяваў у адрас міжнародных назіральнікаў.
10. Арганізаваная работа па перадачы інфармацыі на рэспубліканскую гарачую лінію.

Як бачна са зместу гэтай “памяткі”, яе аўтары ставяць перад назіральнікамі задачу складаць акты і заявы ў дачыненні да міжнародных назіральнікаў. Задачы складаць акты ў дачыненні да выбарчых камісій памятка не ўтрымлівае.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства