viasna on patreon

11 студзеня Гомельская абласная выбарчая камісія адмяніла рашэньне камісіі Палескай выбарчай акругі №43 аб скасаваньні рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты абласнога савету грамадзкага актывіста з Мазыра Уладзімера Целепуна

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 студзеня, напярэдадні прыезду ў Мазыр ягонай даверанай асобы Аляксандра Мілінкевіча, акруговая камісія абвінаваціла Целепуна “ў выпуску й распаўсюдзе паведамленьняў і матэрыялаў, якія распальваюць сацыяльную варожасьць”.

Гаворыць Уладзімер Целяпун: “Мяне зьнялі з рэгістрацыі за тое, што я ў сваёй агітацыйнай улётцы напісаў, што заробак работнікаў выканкаму ўжо дагнаў заробак працаўнікоў нафтаперапрацоўчага заводу. У выканкаме пасьля рамонту ўмовы працы значна лепшыя і непараўнальныя з умовамі на шмат якіх прадпрыемствах нашага Мазыра”.

Абласная камісія палічыла, што тэкст перадвыбарчых улётак спадара Целепуна ў “пэўнай меры носіць тэндэнцыйны характар, утрымлівае асобныя перадузятыя абагульненьні й высновы, але, разам з тым, адлюстроўвае пункт гледжаньня кандыдата ў дэпутаты” і ня супярэчыць Выбарчаму кодэксу.

Гэта першы ў рэгіёне прэцэдэнт, калі абласная камісія адмеяняе рашэньне ніжэйшай выбарчай камісіі.

Спадар Целяпун у сваю чаргу мяркуе, што тэрміновае пазбаўленьне яго рэгістрацыі было зьвязанае таксама з прызначанай сустрэчай выбарцаў зь

ягонай даверанай асобай, экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам.

Цяпер такой сустрэчы няма чаго баяцца: Мілінкевіч да выбараў ужо ня зможа прыехаць у Мазыр, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства