viasna on patreon

Магілёў: назіральнік скардзіцца на ўмовы працы на ўчастку

2012 2012-09-23T12:19:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berazienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валеры Беразіенка

Валеры Беразіенка

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Беразіенка накіраваў скаргу на імя старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №45 спн. Якіменка. Гэты участак знаходзіцца на тэрыторыі Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87.

Як распавёў сп.Беразіенка, месцы для назіральнікаў на выбарчым участку знаходзяцца вельмі далёка ад скрыняў для галасавання, таму яны не могуць бачыць, колькі бюлетэняў ўкідваюць выбаршчыкі ў скрыні.

І ўвогуле ён адзначае, што для назіральнікаў не створаны ўмовы для працы: колькасць сталоў недастатковая, і назіральнікі мусяць весці запісы на каленях.

“У сваёй скарзе я запатрабаваў ад старшыні ўчастковай камісіі, каб яна забяспечыла выкананне артыкула 51 Выбарчага кодэкса і стварыла назіральнікам нармальныя ўмовы для працы”, - адзначыў В.Беразіенка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства