Смаргонь: куды падзеліся 104 бюлетэні?
https://spring96.org/be/news/57731
2012
2012-09-23T11:19:26+0300
2012-09-23T11:19:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pytanne-5.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Участковая выбарчая камісіяй №9
Смаргонскай выбарчай акругі №59
атрымала 1650 бюлетэняў для галасавання. Паводле выніковага пратаколу
па датэрміновым галасаванні (на здымку), на ўчастку прагаласаваў 241 выбаршчык. Нескладаныя падлікі падказваюць, што ў
камісіі павінна застацца 1409 нявыкарыстаных бюлетэняў, але ў выніковым пратаколе ўказана, што засталося толькі 1305.
Такім чынам, 104 бюлетэні быццам бы бясследна зніклі.
Напрошваецца пытанне: ці “ўсплывуць” яны падчас падліку галасоў?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”