viasna on patreon

23 ліпеня ўпраўленьне юcтыцыі Гомельскага аблвыканкаму запатрабавала дадатковыя дакумэнты Гомельскага абласнога грамадзкага жаночага аб’яднаньня “Ініцыятыва”, якое было створанае ў верасьні 1999 года жанчынамі з 9 раёнаў Гомельскай вобласьці.

2003 2003-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах старшыні аб'яднаньня Галіны Скараход, чакалася, што гэтымі днямі Ўпраўленьне юстыцыі скончыць праверку. Але рэвізорам з Упраўленьня юстыцыі спатрэбіліся новыя дакумэнты, у прыватнасьці, пра наяўнасьць арганізацыйных структураў на месцах. Такое стараннае вывучэньне дзейнасьці жаночай арганізацыі, паводле меркаваньня яе старшынькі, абумоўлена тым, што ў 2001 годзьдзе падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта “Ініцыятыва” займала актыўную пазыцыю. У прыватнасьці, да назіраньня за ходам выбараў былі прыцягнутыя ўсе актывісткі 9 раёнаў вобласьці. Галіна Скараход не выключае, што ўлады баяцца такой жа актыўнасьці сябраў арганізацыі падчас магчымага рэферэндуму і распачынаюць меры па яе папярэджаньні. “Ня выключана, што “Ініцыятыву” разглядаюць пераемніцай “Грамадзянскіх ініцыятываў”. Арганізацыя стваралася ў 1999 годзьдзе як жаночая праграма ліквідаванага аб’яднаньня. “Грамадзянскія ініцыятывы” ліквідаваныя. Можа цяпер нашу арганізацыю разглядаюць як тую арганізацыю, ад імя якой зьнішчанае аб’яднаньне магло б рэалізоўваць частку сваіх праграмаў”, - лічыць старшыня ГАГЖА “Ініцыятыва” Галіна Скараход.
Але праверка не замінае “Ініцыятыве”. Гэтым часам арганізацыя працягвае рэалізацыю праекта па вывучэньні праблемаў жанчын. Па яго выніках мусяць быць сфармуляваныя прапановы, якія “ініцыятыва” плянуе перадаць дэпутатам мясцовых саветаў.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства