viasna on patreon

Івацэвічы: Міліцыянерам загадана прагаласаваць датэрмінова

2012 2012-09-21T12:04:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bielaruskaja_milicyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома назіральніку Станіславу Халадовічу, у  Івацэвічах, (Івацэвіцкая выбарчая акруга № 11) намеснік начальніка Івацэвікага РАУС па выхаваўчай працы і жонка пракурора Івацэвіцкага раёна Ларыса Колбік далі каманду прагаласаваць кожнаму супрацоўніку райаддзела да абеда ў першы дзень галасавання, “каб пазбегчы непрыемнасцяў”. Колбік папярэдзіла, што пракантралюе.

На Івацэвіцкай выбарчай акрузе выбар альтэрнатыўны. Канкурэнтамі з’яўляюцца дзеючы дэпутат Леанід Кавалевіч, кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў і ) і Валерый Папека з горада Брэста – ад партыі ЛДП.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства