Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Валчанін з Жодзіна накіраваў скаргу ў Цэнтравыбаркам, бо арганізатары выбараў сказілі ягоную біяграфію
https://spring96.org/be/news/5758
2007
2007-01-10T10:00:00+0200
2007-01-10T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
9 студзеня жодзінскі актывіст Аляксандар Валчанін накіраваў скаргу ў Цэнтравыбаркам. Як лічыць кандыдат, арганізатары выбараў падаюць яго біяграфію ў скажоным выглядзе: “Акруговая і раённая выбарчыя камісіі не ўказалі, што я зьяўляюся ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. Хаця ў майго апанента ўсе заслугі пазначаны. Таксама я напісаў у скарзе, што за ўвесь агітацыйны пэрыяд камісія не стварыла мне магчымасьці правесьці хоць адну сустрэчу з работнікамі прадпрыемстваў на тэрыторыі Ўсяжскай акругі. Хаця па законе камісія рыхтуе такія сустрэчы”.