viasna on patreon

Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да кіраўніка Гродзенскага аддзяленьня Саюза палякаў на Беларусі Мечыслава Яскевіча перададзены ў суд

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў сябра арганізацыі Андрэй Пачобут. Нагадаем, сп. Яскевіч абвінавачваецца ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага крымінальным артыкулам — хуліганства. 5 лістапада мінулага года позна вечарам Яскевіч быў затрыманы міліцыянтамі на тралейбусным прыпынку. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў сьцвярджалі, што ён нібыта быў ініцыятарам бойкі. Яскевіча зьмясцілі ў сьледчы ізалятар, у дачыненьні да яго распачалі крымінальную справу. 7 лістапада актывіста СПБ выпусьцілі на волю з абавязкам зьяўляцца на допыты ў якасьці падазронага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства