Маладэчна: выкладчыкі “перажываюць”, што студэнты забудуцца пра выбары
https://spring96.org/be/news/57496
2012
2012-09-20T10:44:20+0300
2012-09-20T10:44:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/daterm-galas-studenty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Маладзечанская газета” ў апошнім нумары за 19 верасня напісала пра актыўнасць навучэнцаў політэхнічнага каледжа, якія ўжо з першага дня датэрміновага галасавання праявілі актыўнасць і прыходзілі на выбарчыя ўчасткі. Але назіральніку “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” стала вядома, што гэта не было ініцыятывай саміх маладых выбаршчыкаў.
Прыняць удзел у галасаванні як мага раней іх папрасілі выкладчыкі, і асабліва настойвалі на гэтым – у каледжаўскім інтэрнаце. Наколькі вядома, навучэнцам за адмову нічым не пагражаюць, проста “перажываюць”, што яны забудуцца пра выбары, а іншагароднія ў нядзелю быццам не паспеюць вярнуцца ў інтэрнат, каб прагаласаваць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”