Слонім: дырэктр РУП ЖКГ загадаў галасаваць датэрмінова
https://spring96.org/be/news/57464
2012
2012-09-19T17:18:38+0300
2012-09-19T17:18:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дырэктар Слонімскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Пакала ад сваіх рабочых патрабуе, каб усе яны прагаласавалі датэрмінова.
Ягоная жонка, якая працуе на гэтым прадпрыемстве дыспетчарам, сёння, 19 верасня, тэлефанавала на мабільныя і хатнія тэлефоны ўсім работнікам гаспадаркі і загадвала ад імя дырэктара сёння і заўтра прыйсці на свае выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць датэрмінова. І прагаласаваць не абы за каго, а за кандыдата Алу Сопікаву. На пытанне работнікаў РУП ЖКГ, што будзе, калі яны наогул не пойдуць на выбары, бо не ведаюць, за каго галасаваць, дыспетчар адказвала, што будуць непрыемнасці. Праўда, якія будуць непрыемнасці — жанчына не тлумачыла.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”