viasna on patreon

Затрыманым у Магілёве замежнікам абмежавалі тэрмін знаходжання ў Беларусі

2012 2012-09-19T14:12:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pamezhny_perahod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 верасня стала вядома пра тое, што Магілёўскі аддзел па грамадзянстве і міграцыі спыніў адміністратыўную справу ў дачыненні да грамадзянаў Аўстрыі, Галандыі, ЗША і Нямеччыны, які былі затрыманыя ўчора. Тым часам скарацілі тэрміны іх знаходжання ў Беларусі – для кожнага індывідуальна, ад аднаго да пяці дзён.

Нагадаем, 18 верасня ў памяшканні “Тэхнапарку” грамадскага аб’яднання “Грамадзянскі форум” праводзілася сустрэча, на якой прысутнічалі як беларусы, так і замежныя грамадзяне. Каля 18-00 у арэндаваную канферэнц-залу ўварваліся супрацоўнікі аддзелу па грамадзянстве і міграцыі і пачалі правяраць дакументы ў прысутных. Усіх беларусаў адпусцілі адразу, а шасцёх замежных грамадзян папрасілі праехаць з імі для разбіральніцтва. На затрыманых завялі адміністратыўную справу, забралі пашпарты і загадалі з’явіцца для канчаткова разбіральніцтва на наступны дзень.

На думку праваабаронцы Барыса Бухеля, затрыманне замежных грамадзянаў падчас мерапрыемства паказвае сапраўдны страх улады.

“Улады баяцца ўсяго і падстрахоўваюцца такімі вось затрыманнямі. Гэтыя заамежныя грамадзяне былі ў Беларусі ўжо не адзін раз і іх дагэтуль ніколі не затрымлівалі. Верагодна, іх затрыманне звязана з выбарчай кампаніяй у парламент. Абвінавацілі іх у тым, што заяўленая мэта іх візіту – турызм, не адпавядае сапраўднай, бо яны праводзілі нейкае мерапрыемства. За гэта і пацярпелі”, - кажа Барыс Бухель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства