viasna on patreon

Магілёў: на выбарчыя ўчасткі не пускаюць назіральнікаў ад БНФ “Адраджэньне”

2012 2012-09-19T13:04:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/znak_zabarony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 верасня стала вядома пра нядопуск як мінімум чатырох незалежных назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі на тэрыторыі Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87.

Першапачатковай прычынай нядопуску назіральнікаў з’яўлялася тое, што ў пратаколах вылучэння назіральнікаў ад абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” не быў пазначаны юрыдычны адрас і тэлефон. Пасля адпаведных выпраўленняў у пратаколах была агучана новая прычына - што сама арганізацыя не размешчана па адрасе, пазначаным у пасведчанні аб рэгістрацыі. 

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што падставы для нядопуску назіральнікаў ад БНФ на выбарчыя ўчасткі надуманыя: 

“Пытанне аб незнаходжанні арганізацыі па яе юрыдычным адрасе, пазначаным у  пасведчанні аб рэгістрацыі, не ўваходзіць у кампетэнцыю акруговай камісіі – гэта кампетэнцыя Магілёўскага абласнога ўпралення юстыцыі, якое не пазбаўляе рэгістрацыі дадзеную арганізацыю. Перашкоды ў працы назіральнікаў, на маю думку, наўмысна ствараюць старшыня камісіі Аляксандр Кажэмякін і сакратарка Вольга Сінякіна. Справа ў тым, што гэтыя асобы працуюць на “Магілёўхімвалакно” і адказваюць за ідэалогію. Па іх акрузе балатуецца іх калега - старшыня прафкама “Магілёўхімвалакно”  Ігар Станкевіч. Яны хочуць дапамагчы яму стаць дэпутам любымі сродкамі”.

Нагадаем, 18 верасня з падобнай праблемай сутыкнуліся каля 30 назіральнікаў ад АГП, аднак сёння іх ўжо пусцілі на ўчасткі. Прычына іх нядопуску палягала ў тым, што на пратаколах вылучэння назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі ад абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі не стаялі пячаткі. Паводле заканадаўства пячатка структурнай арганізацыі на пратакол ставіцца толькі пры яе наяўнасці. Толькі пасля таго, як Цэнтрвыбаркам загадаў акруговай выбарчай камісіі №87 дапусціць назіральнікаў, пытанне было вырашана.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства