viasna on patreon

Абсурдная пільнасць у Гародні: шукалі ўлёткі, знайшлі запчасткі

2012 2012-09-19T09:45:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarchuk_zmicier.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Бандарчук

Дзмітрый Бандарчук

Пільнасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у сачэнні за ўдзельнікамі выбарчага працэсу часам набывае анекдатычныя формы. Кандыдат ад кампаніі “Гавары праўду” па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49 Дзмітрый Бандарчук днямі замовіў у сталіцы запчасткі да асабістага аўтамабіля, пры тым вёў размовы праз тэлефон. Калі ж запчасткі былі прывезены ў Гародню, Бандарчука на аўтавакзале затрымалі міліцыянты, якія сталі шукаць улёткі. Неўзабаве высветлілася, што ў пакунку сапраўды аўтамабільныя запчасткі, пасля чаго Бандарчука адпусцілі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства