viasna on patreon

Магілёў: кандыдату пагражае штраф за выкарыстанне гербу горада

2012 2012-09-18T10:18:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zakreuskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аксана Закрэўская

Аксана Закрэўская

17 верасня кандыдата ў дэпутаты па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 Аксану Закрэўскую выклікалі ў акруговую выбарчую камісію. Там ёй паведамілі, што на яе адрас прыйшла скарга з Магілёўскага гарвыканкаму. Прычына скаргі палягае ў тым, Аксана Закрэўская ў сваіх перадвыбарчых агітацыйным матэрыялах выкарыстала герб горада. У выпадку, калі яна не выправіць агітацыйныя матэрыялы – ёй пагражае штраф у памеры 2 мільёнаў рублёў (20 базавых адзінак).

“Акрамя таго, мне паведамілі, што я не дала справаздачу за першы перыяд па выкарыстанні свайго асабістага фонду. Першая справаздача мусіла адбыцца да 12 верасня ўключна. Пра гэта мне ніхто нічога з камісіі не казаў, тым болей, што да 12 верасня на рахунку фонда не было ніякіх сродкаў”, - кажа кандыдат у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”.

“Выправіць маю агітацыйную прадукцыю ўжо немагчыма. Яна ўся надрукавана. Большая частка яе ўжо распаўсюджана на тэрыторыі выбарчай акругі. Калі ў камісіі лічаць, што я нешта парушыла, то хай выносяць папярэджанне – я буду яго аспрэчваць. Хто сказаў, што герб горада ёсць уласнасць чыноўнікаў? Гэта такая жа ўласнасць і нас, гараджан”, - кажа Аксана Закрэўская.

Магілёўскія праваабаронцы з такой сітуацыяй сутыкнуліся ўпершыню,

Барыс Бухель лічыць, што ў дадзеным выпадку герб Магілёва выкарыстоўваецца не ў камерцыйных мэтах, а падчас выбарчай кампаніі, таму лічыць скаргу гарвыканкаму на незаконнае выкарыстанне геральдычнага знаку ў агітацыйнай прадукцыі Аксаны Закрэўскай ніяк як абсурдам назваць нельга.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства