Ператрус у аўтобусе беларускіх пілігрымаў
Верачам 3 студзеня на мытні ў Берасці быў затрыманы аўтобус з хрысціянскай моладдзю. Памежнікі правялі ператрус у аўтобусе, дагледзілі асабістыя рэчы, узялі тлумачэнні ва ўдзельнікаў пілігрымкі. На Віктара Сянько, уладальніка некалькіх асобнікаў газеты "Наша Ніва" быў складзены пратакол. Газэты былі канфіскаваныя і перададзеныя у Пракуратуру для даследвання на прадмет утрымання ў матэрыялах інфармацыі "антыдзяржаўнага зместу". Аўтобус, у якім было больш за 40 чалавек, трымалі на мяжы амаль 5 гадзінаў.
Маладыя беларускія хрысціяне – каталікі і веруючыя евангельскіх цэркваў, вярталася з пілігрымкі ў Загрэб, Харватыя, дзе бралі ўдзел у еўрапейскай экумінічнай сустрэчы. Сустрэчу ладзіла сусветна вядомая хрысціянская супольнасць "Тэзэ".
"Праглядалі ўсё, што толькі можна – ноты, Бібліі, кнігі, сшыткі, фатаздымкі – гаворыць Дзяніс Садоўскі, удзельнік пілігрымкі. – Я рацэньваю гэта як ціск на маладых актыўных хрысціянаў. Відавочна, перадвыбарчы час правакуе такія неадэкватныя дзеянні. Ёсць падставы меркаваць, што на мяжы нас чакалі і ўсё гэта было сплавана", паведаміў Хрысьціянскі Праваабарончы Дом